wd wp Пошук:

Могілкі Манпарнас

Мóгілкі Манпарна́с, ці Манпарна́скія мóгілкі (фр. Cimetière du Montparnasse) — адны з самых вядомых могілак Парыжа. Знаходзяцца ў паўднёвай частцы горада, у раёне Манпарнас (14-я гарадская акруга).

Заснаваны 25 ліпеня 1824 года на былых землях гарадской багадзельні, і спачатку мелі назву «Паўднёвыя могілкі» (Le Cimetière du Sud).

Могілкі складаюцца з 35 тысяч участкаў, на якіх пахаваны больш за 300 000 чалавек. Тут пахаваны палітычныя і ваенныя дзеячы, навукоўцы, філосафы, мастакі, акцёры і пісьменнікі (гл. Пахаваныя на могілках Манпарнас).

На могілках можна знайсці шэраг грабніц у памяць аб загінулых на зыходзе франка-прускай вайны падчас асады Парыжа (1870–1871) і Парыжскай камуны (1871).

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Могілкі Парыжа