wd wp Пошук:

Многакарэннік звычайны

Многакарэннік звычайны[3] (Spirodela polyrhiza) — шматгадовая водная травяністая расліна падсямейства раскавых.

Батанічнае апісанне

Расліна нагадвае маленькі ліст, які плавае на паверхпі вады. Трапляецца паасобку, групамі па 2—5 або спіральна закручанымі ланцужкамі з 8 раслінак. Лісцец (недаразвітае сцябло) накшталт пласцінкі даўжынёю 3—10 мм і шырынёю 1,2—8 мм, плоскі, тоўсты, шырокаяйцападобны або круглаваты, іншы раз ныркападобны, з абодвух бакоў з маленькімі лускавінкамі (недаразвітае лісце), знізу часта чырвоны ці чырванавата-фіялетавы. Каля асновы лісцеца — 2 вузкія шчылінападобныя кішэнькі (у іх закладваюцца вегетыўныя пупышкі, якія даюць пачатак даччыным раслінам; іншы раз у адной з кішенек развіваецца суквецце — 2 тычыннавыя і 1 песцікавая кветкі), а знізу ад яго адыходзяць пучкамі па 5—15 фіялетава-пурпуровыя ніткападобныя карэньчыкі (адсюль назва). Кветкі аднаполыя, без калякветніка, тычынкавыя — з 1 тычынкай, песцікавыя — э 1 песцікам.

Плод (калі ён утвараецца) 1—6-насенны, не раскрываецца. Зімуе на дне вадаёмаў у выглядзе бура-чырвоных парасткаў, якія выпадаюць з кішэнькі; увесну з іх развіваюцца новыя расліны і ўсплываюць на паверхню вады.

Экалогія

Расце ў стаячай і павольнай вадзе азёр, сажалак, канаў. Цвіце рэдка, звычайна летам.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Раскавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта