wd wp Пошук:

Мнагакратная рыфма

Мнагакра́тная ры́фма — рыфма, якая паўтараецца ў вершы пяць і больш разоў запар. Асабліва характэрная мнагакратная рыфма для ўсходняй паэзіі. Аднак сустракаецца яна і ў беларускай паэзіі, спалучаючы тыя радкі твора, у якіх разгорнутая адна вобразная думка. Напрыклад:

І мне наканаваны бой З другімі і з самім сабой — Бой з тупасцю, як пень, тупой, Бой з чэрствасцю, як час, скупой, Бой з крывадушнасцю любой, Бяскроўны, ды смяротны бой. Бой нерваў, сэрца перабой, Калі нібы перад табой Такі, як ты, ды не такі, А пустазвоны-мастакі. (А. Лойка «…I мне наканаваны бой») Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Рыфма і фоніка