Nymphalis polychloros — начны матылёк з сямейства Nymphalidae.
Відавы эпітэт стар.-грэч.: πολυχλωρός азначае «шматколерны».
На пярэднім крыле маецца бледна-жоўтая пляма паміж субмаргінальнай паласой і першым ад вяршыні чорнай прыкастальнай плямай. На заднім крыле зубец кароткі, не даўжэй шырыні, сінія плямы дробныя і няяркія. Агульны фон карычнева-жаўтлява-рыжы. Даўжыня пярэдняга крыла 25-30 мм Размах крылаў да 60 мм.
Вусені шаравата-бурыя, з матава-жоўтымі падоўжнымі спіннымі палосамі і жоўтымі шыпамі[1].
Тыпавая мясцовасць: Швецыя.
Паўднёвая і Цэнтральная Еўропа; тэрыторыя былога СССР: Еўрапейская частка Расіі (поўнач, цэнтр, поўдзень), Паўднёвае Зауралле, Карпаты, поўдзень Крыма, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія; Азія: Турцыя; Афрыка: поўнач.
Яйкі адкладае вялікімі кладкамі па 100-200 штук на лісце і сцеблы кармавых раслін.
Вусені сілкуюцца на вербах, сліве, грушы, яблыні, таполі, глогу, вязе і іншых. Маладыя вусені жывуць наваламі ў гняздзе.
Акукляюцца звычайна на галінах кармавых раслін.
Зімуе імага. Лётаюць у чэрвені—кастрычніку і пасля зімоўкі ў красавіку—маі па лясных лугавінах і просеках, населеных пунктах і інш.