wd wp Пошук:

Млечха

Мле́чха (санскр.: म्लेच्छ) — санскрыцкі тэрмін для пазначэння чужынцаў, якія размаўляюць на іншай незразумелай мове, маюць іншыя рэлігійныя традыцыі. Па значэнню блізкі да старажытнагрэчаскага тэрміна варвар.

Тэрмін упершыню сустракаецца ў старажытных індыйскіх тэкстах «Шатапатха-брахмана». У «Махабхараце» апісваюцца як народ з узбярэжжа на чале валадара Анга, народжаны з хваста свяшчэннай каровы Нандыні, варожы Пандавам. У пазнейшых творах млечха атаесамляюцца з асурамі, чужынцамі, што не ведаюць санскрыта. Тэрмін меў грэблівы характар.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старажытная Індыя
Катэгорыя·Нацыянальныя мянушкі
Катэгорыя·Метафары