wd wp Пошук:

Мечыслаў Тукала

Мечыслаў Тукала (польск.: Mieczysław Tukałło; 1817 — 4 верасня 1883) — маршалак шляхты Вілейскага павета, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Тукалаў герба «Шранява», сын Ігнацыя, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў у Завілейскім павеце, і Канстанцыі Свіды. Нарадзіўся ў маёнтку Асцюковічы Вілейскага павета[1].

Вучыўся на факультэце права ва ўніверсітэце ў Дэрпце. У 1854—1859 гадах маршалак шляхты Вілейскага павета. З 1863 года выконваў абавязкі вілейскага маршалка[1].

Перад паўстаннем 1863—1864 гадоў знаходзіўся за мяжой і не падтрымліваў ягонай ідэі, аднак з пачаткам выступлення вярнуўся на радзіму. Адмовіўся падпісаць вернападданіцкі адрас віленскага маршалка А. Дамейкі, што стала прычынай ягонай ссылкі адміністрацыйным шляхам, а на маёнтак быў накладзены секвестр[1]. Праз некалькі год маёнтак быў вернуты сыну Ігнацыю[2].

Пасля пяцігадовага знаходжання ў ссылцы ў Верхаянску[2] Мечыслаў атрымаў магчымасць пераезду ў Царства Польскае. Нейкі час пражываў у Дрэздэне, пасля чаго вярнуўся на радзіму[1].

Памёр 4 верасня 1883 года. Пахаваны на каталіцкім могільніку ў Ільі[2][3].

Сям’я

Жонка Сузанна з Багдановічаў (пам. 1909), дачкой вілейскага маршалка Ануфрыя Багдановіча. Дзеці:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Вольга Гарбачова. Паўстанцы 1863 года на фотаздымках
  2. 1 2 3 4 Івона Гайдзінскя. КАНСТАНЦІН ТУКАЛА УРАДЖЭНЕЦ ВІЛЕЙШЧЫНЫ
  3. 1 2 Сямейная магіла польскай інтэлігенцыі і родавае пахаванне мясцовых паноў: што цікавага ў ільянскіх каталіцкіх могілках Архівавана 1 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1817 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі вілейскія
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1883 годзе
Катэгорыя·Маршалкі шляхты
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір