wd wp Пошук:

Мечыслаў Карлавіч Свянціцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свянціцкі. Мечыслаў Карлавіч Свянціцкі (1833—1887) — расійскі ўрач і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны (1861). Старэйшы брат беларускага ўрача С. К. Свянціцкага[1].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў сям’і небагатага шляхціца ў маёнтку Красцінава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні[1].

Скончыў Мінскую гімназію ў 1853 годзе і Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію з адзнакай у 1858 годзе. Пры той самай акадэміі абараніў дысертацыю пра адзёр на званне доктара медыцыны ў 1861 годзе[1].

Прафесійная дзейнасць

Спачатку служыў у арміі, у ваенных шпіталях, у Пецярбургу. З 1867 года служыў у правінцыі, спачатку ў у Казанскім земстве, дзе ён займаў пасаду старэйшага лекара губернскай земскай бальніцы, дзе па яго ініцыятыве быў праведзены з’езд земскіх лекараў Казанскай губерні. З 1872 года — у Сімбірскай губерні, спачатку земскім урачом Буінскага павета(руск.) бел., а з 1876 года старшым Сімбірскай губернскай земскай бальніцы да сваёй смерці ў 1887 годзе[1].

На гэтай пасадзе М. Свянціцкі паказаў сябе выдатным арганізатарам: была перабудавана праца хірургічнага аддзялення бальніцы, фельчарскай школы, якая знаходзілася на базе бальніцы, па становішчы таго часу, як у пытаннях выкладання, так і бытавых умоў навучэнцаў. Быў актыўным удзельнікам Сімбірскага таварыства ўрачоў, выступаў на яго пасяджэннях з дакладамі па пытаннях арганізацыі аховы здароўя, галоўным чынам правядзення бальнічнымі ўстановамі прафілактычных мерапрыемстваў у дачыненні да інфекцыйных захворванняў[1].

На працягу сямі гадоў ён абіраўся старшынёй таварыства ўрачоў, змяніўшы на гэтай пасадзе даволі вядомага доктара М. Гласана ў 1880 годзе[1].

Памёр М. Свянціцкі ў Сімбірску ў ліпені 1887 года[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Свенцицкий М. К. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1833 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Расіі
Катэгорыя·Эпідэміёлагі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі