wd wp Пошук:

Мехерніх

Мехерніх (ням.: Mechernich) — горад у Германіі, размешчаны ў паўднёвай частцы зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія ў гарах Айфель у запаведніку «Naturpark Nordeifel» прыблізна за 15 км на паўднёвы заход ад горада Ойскірхен і за 55 км ад Кёльна. Мехерніх гэта былы шахцёрскі гарадок і ў 2009 годзе святкаваў 700-годдзе з дня заснавання.

Падпарадкаваны адміністрацыйнай акрузе Кёльн. Уваходзіць у склад раёна Ойскірхен. Насельніцтва складае 27 441 чалавек (на 2009 года). Займае плошчу 136,3 км². Афіцыйны код — 05 3 66 028.

Горад падраздзяляецца на 44 гарадскіх раёна.

Пад назвай «Megchernich» упершыню з’яўляецца ў 1308 годзе ў ням.: Liber valoris. Таксама згадваецца ў дакуменце «Werte-Buch der Kirchen der Diözese Köln» (Вопіс каштоўнасцяў цэркваў Кёльнскай епархіі).

Акведук Айфель — рэканструяваны рымскі акведук. Размешчаны ў гарах Айфель паблізу горада.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Паўночнага Рэйна-Вестфаліі