wd wp Пошук:

Метэароід

Не блытаць з Метэарыт. Метэаро́ід, або метэорнае цела — нябеснае цела, прамежнае па памеру паміж міжпланетным пылам і астэроідам. Паводле афіцыйнага вызначэння Міжнародна метэорнай арганізацыі (IMO), метэароід — гэта цвёрды аб’ект, які рухаецца ў міжпланетнай прасторы, памерам значна менш астэроіда, але значна больш атама[1]. Брытанскае каралеўскае астранамічнае таварыства высунула іншую фармулёўку, паводле якой метэароід — гэта цела дыяметрам ад 100 мкм да 10 м[2]. Іншыя крыніцы абмяжоўваюць памер метэароіда ў 50 м.

Бачны след метэароіда, які ўвайшоў у атмасферу Зямлі, завецца метэорам, а метэароід, які зваліўся на паверхню Зямлі — метэарытам.

Гл. таксама

Зноскі

  1. International Meteor Association glossary
  2. Beech, M.; Steel, D. I. (September 1995). “On the Definition of the Term Meteoroid”. Quarterly Journal of the Royal Astronomical Society 36 (3): 281–284. http://adsabs.harvard.edu/cgi-bin/nph-bib_query?bibcode=1995QJRAS..36..281B&db_key=AST&data_type=HTML&format=&high=44b52c369007834. Retrieved on 2006-08-31. )

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Астранамічныя аб’екты
Катэгорыя·Планеталогія