wd wp Пошук:

Метрапалітэн Кордавы

Метрапалітэн Кордавы (ісп.: Subte de Córdoba) — праект метрапалітэна ў Кордаве. У выпадку пабудовы стане другім метрапалітэнам Аргенціны (пасля Буэнас-Айрэса).

Гісторыя

Першы раз пра будучае будаўніцтва было абвешчана 10 снежня 2007 года.[1]. Будаўніцтвам будуць займацца аргенцінскія і кітайскія кампаніі[2].

У лістападзе 2010 года быў прадстаўлены новы план, з 29 станцыямі на лініі даўжынёй 18,5 км[3]. Аднак будаўніцтва так і не было распачата.

13 студзеня 2012 года грамадскасці прадстаўлены чарговы план сеткі метрапалітэна, з 3 лініямі даўжынёй 23 км і 26 станцыямі[4]. Будаўніцтва разлічана на 15 гадоў, але пра дату яго пачатку нічога невядома.

Зноскі

  1. Fuente: Diario La Voz Del Interior.
  2. Кітай укладвае інвестыцыі ў Аргенціну Архівавана 29 красавіка 2014.
  3. Urban Rail News in Brief - Railway Gazette (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 25 красавіка 2013.
  4. Subte: nueva traza, pero sin fecha de inicio | La Voz del Interior (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2013. Праверана 25 красавіка 2013.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта
Катэгорыя·Метрапалітэны Аргенціны
Катэгорыя·Кордава (Аргенціна)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта