wd wp Пошук:

Мераль Акшэнер

Мераль Акшэнер, Мерал Акшэнер (нар. 8 ліпеня 1956, Ізміт) — палітык. Займала пасады міністра ўнутраных спраў і намесніка старшыні парламента.

Біяграфія

Мераль Акшэнер нарадзілася 8 ліпеня 1956 года ў сям’і Тахіра Амера і яго жонкі Сыдыкі ў Ізміце[2][3].

Вывучала гісторыю ў Стамбульскім універсітэце. Затым атрымала ступень доктара філасофіі ў Універсітэце Мармара. Выкладала ў Тэхнічным універсітэце Йылдыз, універсітэтах Мармара і Каджаэлі[3].

У 1995 годзе Акшэнер была абраная членам Вялікага нацыянальнага сходу ад Партыі вернага шляху. З 8 лістапада 1996 года па 30 чэрвеня 1997 года займала пасаду міністра ўнутраных спраў, змяніўшы Мехмета Агара, які пайшоў у адстаўку пасля Сусурлукскага скандалу[3]. Таксама абіралася ў парламент у 1999, 2007 і 2011 гадах (апошнія два разы — ад Партыі нацыяналістычнага руху)[3]. Прайграўшы ў барацьбе за пасаду лідара ПНД, 25 кастрычніка 2017 года заснавала ўласную палітсілу, якая атрымала найменне «Добрая партыя».

З 10 жніўня 2007 года па 7 чэрвеня 2015 года займала пасаду віцэ-спікера Вялікага нацыянальнага сходу.

Зноскі

  1. 1 2 http://www.hurriyet.com.tr/haberleri/meral-aksener Праверана 3 лістапада 2017.
  2. Biography
  3. 1 2 3 4 Türkiye Büyük Millet Meclisi 23. Dönem Milletvekili-Meral Akşener(нявызн.)  (недаступная спасылка). TBMM. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2012. Праверана 5 лютага 2013.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Турцыі
Катэгорыя·Члены Партыі нацыяналістычнага руху
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Мармара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Стамбульскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Турцыі
Катэгорыя·Члены Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі