wd wp Пошук:

Ментухатэп II

Небхепетра Ментухатэп II — егіпецкі фараон XI дынастыі Сярэдняга царства. На працягу прынамсі 39 гадоў на троне аб’яднаў краіну пад сваёй уладай, завяршаючы Першы пераходны перыяд. Такім чынам, ён лічыцца першым фараонам Сярэдняга царства.

У 2050 або 2040 годзе да н.э. перамог свайго саперніка Мерыкару з Гераклеопаля. Пасля смерці Мерыкары Ментухатэп аб’яднаў краіну, упершыню з часоў VI дынастыі. Пры Ментухатэпе быў уведзены культ сінкрэтычнага бога Сонца — Амона-Ра, які быў прызваны кансалідаваць насельніцтва Верхняга і Ніжняга Егіпта. Вядома, што Ментухатэп узначальваў уварванне ў Нубію, кантроль над якой быў страчаны на працягу Першага пераходнага перыяду. Ментухатэп пахаваны ў храме Дэйр эль-Бахры побач з Фівамі.

Галерэя

Зноскі

    • 2046 — 1995 гг. да н.э. (51 год) — паводле Ю. фон Бекерата,
    • 2055 — 2004 гг. да н.э. (51 год) — паводле Шнайдэра.
Папярэднік:
Інтэф III
Фараон Егіпта
2046/2055—1995/2004 да н.э.
Пераемнік:
Ментухатэп III
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фараоны адзінаццатай дынастыі
Катэгорыя·Кіраўнікі Афрыкі XX стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XXI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Фараоны паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе да н.э.