Мендзялевій (лац.: Mendelevium) Md — радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 101; адносіцца да актыноідаў. Атамная маса найбольш устойлівага ізатопу 258.
Названы ў гонар рускага вучонага Дз. І. Мендзялеева.