У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваньковіч. Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч (1775—1842) — грамадскі дзеяч Расійскай імперыі, буйны землеўласнік на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Бацька вядомага жывапісца Валенція Ваньковіча.
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Аляксандра Янавіча Ваньковіча, чашніка менскага, і Сафіі са шляхецкага роду Грэгаровічаў.
У шлюбе са Схаластыкай са шляхецкага роду Гарэцкіх меў чатырох дзяцей:
Аляксандр Мельхіёравіч Ваньковіч.
Валенцій Мельхіёравіч Ваньковіч (1800—1842), жывапісец. Жонка: Анэля Растоцкая.
Караль Мельхіёравіч Ваньковіч (хр. 15.10.1805—1854), уласнік маёнтка Калюжыцы. жонка: Разалія Ваньковіч.
Станіслава Мельхіёраўна Ваньковіч. Муж: Гарноўскі.
Партрэт Мельхіёра Ваньковіча. Мастак Валенцій Ваньковіч, 1836—1839 гг.
Партрэт Схаластыкі Ваньковіч (з роду Гарэцкіх). Мастак Валенцій Ваньковіч, 1830—1839.
Старшыня Ігуменскага павятовага земскага суда (1799—1802), старшыня галоўнага суда 2‑га Дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1805—1808).
Валодаў маёнткам Малая Сляпянка ў Мінскім павеце і маёнткам Калюжыцы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.