wd wp Пошук:

Мелкае Струнава

Ме́лкае Стру́нававозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 27 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вярэчча, за 3 км на поўдзень ад возера Мядзесна, у басейне ракі Аўсянка.

Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Плошча вадазбору 3,2 км².

Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, параслі лесам. Берагі нізкія, на поўдні забалочаныя. Злучана ручаём з возерам Глыбокае Струнава, на захадзе выцякае ручай у раку Кудзінка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці