wd wp Пошук:

Мелатанін

Мелатанін — гармон эпіфіза.

Фізіялагічная роля

Асноўны фізіялагічны эфект мелатаніна складаецца ў тармажэнні сакрэцыі ганадатрапінаў. Акрамя таго, зніжаецца, але ў меншай ступені, сакрэцыя іншых тропных гармонаў пярэдняй долі гіпофізукартыкатрапіну, тыратрапіну, самататрапіну.

Сакрэцыя мелатаніна падпарадкаваная цыркаднаму рытму, вызначальнаму, у сваю чаргу, рытмічнасць ганадатропных эфектаў і палавой функцыі. Сінтэз і сакрэцыя мелатаніна залежаць ад асветленасці — лішак святла тармозіць яго выраб, а паніжэнне асветленасці падвышае сінтэз і сакрэцыю гармона. У чалавека на начныя гадзіны прыходзіцца 70 % сутачнай прадукцыі мелатаніна.

Дадзеныя эксперыментаў сведчаць аб тым, што пад уплывам мелатаніна падвышаецца колькасць ГАМК і зніжаецца колькасць сератаніну ў сярэднім мозгу і гіпаталамусе. Вядома, што ГАМК з’яўляецца тармазным медыятарам у ЦНС, а паніжэнне актыўнасці сератанінергічных механізмаў можа мець значэнне ў патагенезе дэпрэсіўных станаў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хімічныя рэчывы без шчыльнасці
Катэгорыя·Трыптаміны
Катэгорыя·Гармоны эпіфіза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі