Меланелія сарэдыёзная (Melanelia sorediata ці Parmelia sorediosa, Almb.) — від грыбоў рода Пармелія сямейства Пармеліявыя.
Меланелія сарэдыёзная — цёмна-карычневы лістоваты лішайнік з плоскімі або злёгку ўвагнутымі лопасцямі. Расце на крамяністых пясчаніках[1].
Сустракаецца ў арктычнай, барэальных зонах на раўніне, у Альпійскай і зоне хвойных лясоў у гарах (еўрапейская і азіяцкая часткі Расіі, паўночная і сярэдняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Грэнландыя)[2]. На Беларусі знаходзіцца за межамі арэала[3].
Ахоўваецца ў Беларусі[3].