wd wp Пошук:

Медыцынскі ўніверсітэт імя Сілезскіх Пястаў ва Уроцлаве

Медыцынскі ўніверсітэт імя Сілезскіх Пястаў ва Уроцлаве (польск.: Uniwersytet Medyczny im. Piastów Śląskich we Wrocławiu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ва Уроцлаве.

Агульная характарыстыка

Названы ў гонар старэйшай галіны дынастыі Пястаў. Займаецца навучаннем лекараў розных спецыяльнасцяў і рознага медыцынскага персаналу (фармацэўтаў, лабарантаў, дыягностаў, фельчараў, дыетолагаў, медсясцёр, акушэраў, фізіятэрапеўтаў, менеджараў у галіне аховы здароўя і інш.), ажыццяўляе педагагічную, навуковую і клінічную дзейнасць.

Нягледзячы на тое, што ў яго цяперашнім выглядзе ён існуе з 1950 года, традыцыі медыцынскай адукацыі ўзыходзяць да 1811 года, калі быў створаны Уроцлаўскі ўніверсітэт, у які увайшоў сярод іншых медыцынскі факультэт. Стварэнне асобнага ўніверсітэта адбылося ў 1950 годзе пасля рашэння дзяржаўных органаў ПНР аб аддзяленні медыцынскіх факультэтаў ад універсітэтаў.

Згодна з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету ўніверсітэт займае 1-е месца ў Польшчы сярод медыцынскіх універсітэтаў, а ў свеце — 1466-е сярод усіх тыпаў ВНУ.

Структура

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 8 сакавіка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Уроцлаў
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1811 годзе