wd wp Пошук:

Мбандака

Мбанда́ка[1] (фр.: Mbandaka) — горад у паўночна-заходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр Экватарыяльнай правінцыі.

Геаграфія

Горад знаходзіцца на экватары, каля ракі Конга і вусця ракі Рукі, прыкладна за 700[2] км у напрамку на паўночны ўсход ад сталіцы краіны Кіншасы. Рачны порт на на маршруце Кіншаса—Кісангані.

Гісторыя

Заснаваны Г. М. Стэнлі пад назвай Экуатэрвіль. З 1886 года горад стаў бельгійскім каланіяльным адміністрацыйным цэнтрам пад назвай Кокійявіль (у гонар каланіяльнага дзеяча К. Кокійя[3]). У 1966 годзе, пасля атрымання краінай незалежнасці, атрымаў сучасную назву.

Насельніцтва

Эканоміка

У горадзе дзейнічае міжнародны аэрапорт, рачны порт. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна і лясной гаспадаркі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, металаапрацоўчай прамысловасці, суднарамонтыя майстэрні, тыпаграфія.

У горадзе дзейнічае Музей экватара[3], батанічны сад Эала[3], педагагічны каледж[2].

Зноскі

  1. Націск у адпаведнасці з Африка: энциклопедический справочник. Т. 2.
  2. 1 2 3 Mbandaka(англ.)  // Encyclopaedia Britannica
  3. 1 2 3 4 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1883 годзе
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва