wd wp Пошук:

Маўзалей шэйха Сефі ад-Дзіна

Ханака і свяцілішча шэйха Сафі ад-Дзін у Ардэбілі (перс.: مجموعه آرامگاه و خانقاه شیخ صفی الدین) — мемарыяльны комплекс у Ардэбілі, пабудаваны для шэйха Сефі ад-Дзіна[2][3]. У 2010 годзе абвешчаны адным з помнікаў Сусветнай спадчыны[4].

Шэйх Сефі ад-Дзін — заснавальнік ісламскага суфійска-дэрвішскага ордэна і прадстаўнік дынастыі Сефевідаў, быў родам з Ардэбіля. Грабніца шэйха, малітоўная зала і мячэць утвараюць разам адзіны комплекс — маўзалей-мячэць. Складовай часткай комплексу з’яўляецца невялікі ўнутраны двор (31 метр у даўжыню і 16 у шырыню). Перад уваходам распасціраюцца сады і доўгая алея.

Унутраны двор
План комплексу

Будынак маўзалея пабудаваў сын шэйха Сефі ад-Дзіна — Садр ад-Дзін шэйх Муса, пасля смерці бацькі ў 1334 годзе[5]. Пазней, у перыяд з канца XVI да пачатку XVIII стагоддзя ўключна падчас кіравання дынастыі Сефевідаў комплекс зведаў мноства змен. Паступова ўзводзіліся новыя прыбудовы, ствараліся новыя памяшканні. Тут хавалі прадстаўнікоў кіруючай дынастыі і іх жонак, а таксама воінаў, якія загінулі падчас кровапралітных бітваў, у прыватнасці Чалдыранскай бітвы. Цяпер будынак маўзалея мае ў вышыню 17 метраў і ўяўляе сабой круглую, купалападобную вежу. Знешні бок сцен і купал аздоблены каляровай пліткай розных адценняў. Будаўнікі комплексу змаглі рацыянальна выкарыстаць большую частку абмежаванай прасторы, размясціўшы там бібліятэку, мячэць, школу, маўзалей, водны рэзервуар, шпіталь, кухні, булачную і рабочыя памяшканні. Шлях, які вядзе да свяцілішча шэйха, падзелены на 7 сегментаў, якія адлюстроўваюць сем этапаў суфійскага містыцызму, і падзелены 8 брамамі, якія сімвалізуюць восем палажэнняў суфізму[6]. Багата ўпрыгожаныя фасады і інтэр’еры ўяўляюць сабой найрэдкі ўзор сярэдневяковай ісламскай архітэктуры.

Зноскі

  1. 1 2 Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. У розных крыніцах у тым ліку як Сафі аль-Дзін
  3. Sheikh Safi al-din Khānegāh and Shrine Ensemble in Ardabil - UNESCO World Heritage Centre (нявызн.) (недаступная спасылка). Whc.unesco.org (29 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 2 жніўня 2010.
  4. Source: Unescopress. World Heritage Committee inscribes seven cultural sites on World Heritage List | United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization (нявызн.) (недаступная спасылка). Unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2012. Праверана 2 жніўня 2010.
  5. Square Kufic
  6. Sheikh Safi al-din Khānegāh and Shrine Ensemble in Ardabil — UNESCO World Heritage Centre

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Храмы і маўзалеі ісламу
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Іране
Катэгорыя·З'явіліся ў 1334 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктура Ірана
Катэгорыя·Ардэбіль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных