wd wp Пошук:

Маісеевічы

Маісе́евічы[1] (трансліт.: Maisiejevičy, руск.: Моисеевичи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.

Гісторыя

Вядома з XVII ст. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Аятру Харашэўскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 23 двары, 178 жыхароў. Жыхар вёскі С. Ф. Струг 22 кастрычніка 1939 г. адкрыў Нацыянальны сход Заходняй Беларусі. У 19401974 гг. цэнтр Маісеевіцкага сельсавета[2]. Да 2013 г. вёска ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага сельсавета[3].

Насельніцтва

На 01.01.2004 г. 36 двароў, 73 жыхары.

Інфраструктура

Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, ФАП, сярэдняя школа-сад.

Памятныя мясціны

Захаваліся рэшткі маёнтка XIX ст.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Майсе́евічы
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 снежня 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Краснасельскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта