wd wp Пошук:

Маіна Максімаўна Бабарыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабарыка. Маіна Максімаўна Бабарыка (21 сакавіка 1930, Віцебск, Віцебская вобласць — 1 лістапада 2021, Віцебск) — беларуская журналістка, дзіцячая пісьменніца, паэтэса. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005), член Саюза журналістаў СССР (1971) і Саюза журналістаў Беларусі (1976).

Біяграфія

Нарадзілася 21 сакавіка 1930 года ў Віцебску ў сям’і служачых.

Дзяцінства выпала на гады Вялікай Айчыннай вайны. Яе сям’я была эвакуіравана ў татарскую вёску Урсала. Вярнулася ў Віцебск, вучылася ў СШ № 10, пасля — у школе рабочай моладзі пры фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі». У 1968 годзе скончыла Віцебскі педінстытут, факультэт пачатковых класаў. Працавала на Віцебскай студыі тэлебачання, узначальвала рэдакцыю праграм для дзяцей і юнацтва (1965—1985).

Памерла 1 лістапада 2021 года ў Віцебску.

Творчасць

Першая публікацыя, якую Маіна Максімаўна лічыць пачаткам сваёй творчасці, — вершы ў фабрычнай шматтыражцы «Сцяг індустрыялізацыі» (1953).

Аўтар кніг: «Книжкина неделя» (1964); «Непоседы» (1965); «Про Светку и её друзей» (1967); «За круглым оконцем» (1972); «А у нас во дворе» (1974); «Возвращение в юность» (1996); «Бабушкины сказки» (2003), «Сны наяву» (2003), «Забор» (2005), «Как заболела и поправилась телепередача» (2007), «Шорох времени» (2010).

Узнагароды

Узнагароджана памятным знакам ЦК УЛКСМ за эстэтычнае і ідэалагічнае выхаванне дзяцей і моладзі (1968), бронзавым медалём ВДНГ СССР за цыкл перадач пра людзей і калектывы Віцебшчыны — удзельнікаў ВДНГ (1975), медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За большой вклад в литературу» (2014).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Паэтэсы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Члены Саюза журналістаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта