wd wp Пошук:

Машонка

Машонка чалавека
**Машонка** ([лац.](/Лацінская_мова "Лацінская мова"): scrotum) — скурна-цягліцавае мехападобнае ўтварэнне ў [мужчын](/Мужчына "Мужчына") і самцоў большасці [млекакормячых](/Сысуны "Сысуны"), якое змяшчае [яечкі](/Яечкі "Яечкі"). Уяўляе сабой выраст брушнай поласці, размешчаны ў прамежку паміж [палавым членам](/Палавы_член "Палавы член") і [анусам](/Анус "Анус").

У чалавека пасля палавога паспявання аснова машонкі пакрытая лабковымі валасамі. Унутры яе існуе падоўжаная перагародка, якая раздзяляе яе на дзве паловы, у кожнай з якіх знаходзіцца яечка з прыдаткам і насенным канацікам.

Размяшчэнне яечкаў ў машонцы дазваляе ствараць для іх тэмпературу ніжэй, чым усярэдзіне цела. Аптымальнай тэмпературай лічыцца 34,4 ° С. Тэмпература падтрымліваецца прыкладна пастаяннай за кошт таго, што машонка апускаецца ніжэй у цёплых умовах і падцягваецца да цела ў халодных умовах.

Адно яечка звычайна размешчана ніжэй за іншае, што дазваляе ім не быць прыціснутымі адзін да аднаго ў папярочным кірунку.

Асноўныя слаі машонкі - скура, мясістая абалонка, фасцыі і цягліцы.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэпрадуктыўная сістэма
Катэгорыя·Мужчынскія палавыя органы