wd wp Пошук:

Мачва

Мачва (сербск.: Мачва) — вобласць у Сербіі, паміж гарой Цэр і pэкамі Сава і Дрына. У XIII стагоддзі была вядомая пад назвай Махаўскі банат (banatus Machoviensis); у 12471262 гэтай зямлёй валодаў зяць венгерскага караля Белы IV, рускі князь Расціслаў Міхайлавіч. Мачва — раўніна, толькі месцамі сустракаюцца лясы. У ёй разводзяцца свінні, буйная рагатая скаціна і коні, добра расце пшаніца. Да 1804 года Мачва была самай багатай з абласцей Сербіі, затым да 1816 знаходзілася ў запусценні і заняпадзе.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфія Сербіі
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ