wd wp Пошук:

Мацвей Парыжскі

Мацвей (Мэцью) Парыжскі (англ.: Matthew Paris, лац.: Matthaeus Parisiensis; каля 1200 — каля 1259) — англійскі храніст, гісторык, манах-бенедыктынец.

Біяграфія

Мацвей Парыжскі нарадзіўся верагодна ў 1200 годзе. Чаму ён атрымаў мянушку «Парыжскі» (лац.: Parisiensis), дакладна невядома. Магчыма, ён у юнацтве вучыўся ў Парыжскім універсітэце, ці ж мянушка яго з’яўляецца латынізаванай формай англійскага радавога імя Пэрыс (англ. Paris). 21 студзеня 1217 года, ва ўзросце прыкладна 17 гадоў, ён стаў манахам Сент-Олбанскага манастыра ў Хартфардшыры.

У 1248—1249 гадах Мацвей знаходзіўся ў Нарвегіі, дзе па просьбе папы Інакенція IV займаўся рэформай бенедыктынскага манастыра. У Нарвегіі Мацвей зблізіўся з каралём Хаконам IV Старым, якому перадаў ліст караля Францыі Людовіка IX Святога з прапановай прыняць удзел у крыжовым паходзе.

Вярнуўшыся на радзіму, ён больш не пакідаў сцен манастыра, але, нягледзячы на ​​гэта, быў добра дасведчаны аб мірскіх справах, бо вёў перапіску з дзяржаўнымі і царкоўнымі дзеячамі, а сам Сент-Олбанс часта наведвалі як англійскія арыстакраты (уключаючы самога караля Генрыха III, з якім Мацвей, як вядома, быў асабіста знаёмы), так і вядомыя замежнікі. Да смерці ў 1236 годзе храніста Роджэра Вендаверскага Мацвей працаваў разам з ім у манастырскім скрыпторыі, а пасля смерці свайго настаўніка ўзначаліў апошні. Памёр у сваёй абіцелі не пазней за 1259 год.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118578987 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1259 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі XIII стагоддзя
Катэгорыя·Бенедыкцінцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Памерлі ў Хартфардшыры
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Храністы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Англіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Лацінамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1200 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікабрытаніі