wd wp Пошук:

Мацвей Гладкі

Мацвей Гладкі (? — 1648 або чэрвень 1653) — адзін з кіраўнікоў паўстанцаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1651 гг. на Украіне і Беларусі. Палкоўнік войска Запарожскага.

Біяграфія

Летам 1648 г. Б. Хмяльніцкі накіраваў Гладкага з казацкімі загонамі (атрадамі) на Беларусь. У Кобрыне яго казакі з дапамогай мясцовых паўстанцаў разграмілі полк драгунаў стольніка ВКЛ В. Гансеўскага. У Мазырскім павеце перамаглі войска Валовіча, потым занялі Пінск. Але войскі ВКЛ пад камандаваннем стражніка Мірскага ўварваліся ў горад і пасля працяглага бою занялі яго. Толькі невялікая частка казакоў выратавалася і ўцякла на р. Піна. Паводле адных звестак Гладкі загінуў на рацэ, паводле іншых — па загадзе Хмяльніцкага пакараны смерцю за парушэнне Белацаркоўскага дагавора 1651 г.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Удзельнікі казацка-сялянскай вайны (1648—1651)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1610 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1648 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 18 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1653 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1652 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Корсунь-Шэўчэнкіўскім