Махершалалхашбаз Алі (англ.: Mahershalalhashbaz Ali; нар. 16 лютага 1974, Окленд, Каліфорнія, ЗША), прафесійна вядомы як Махершала Алі (англ.: Mahershala Ali) — амерыканскі акцёр. Лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус», а таксама прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША.
Нарадзіўся ў Оклендзе (штат Каліфорнія), вырас у Хейвардзе. Яго маці — святар, бацька з’яўляўся ў тэатральных пастаноўках на Брадвеі. Названы ў гонар аднаго з сыноў прарока Ісаі ў Бібліі. Выхаваны як хрысціянін, пазней прыняў іслам, і стаў членам Ахмадыйскай мусульманскай абшчыны ў ісламе, і змяніў сваё прозвішча з Гілмар на Алі. У 1996 годзе Алі скончыў Каліфарнійскі каледж святой Марыі з вучонай ступенню ў масавай інфармацыі.
Праяўляць цікавасць да акцёрства Алі пачаў пасля таго, як сыграў ў п’есе. Пазней далучыўся да каліфарнійскага тэатра імя Шэкспіра. Некаторы час працаваў у газеце «Gavin Report». Алі таксама скончыў Нью-Ёркскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра ў 2000 годзе.