Махамед аль-Барадэі (араб. محمد البرادعي, нар. 17 чэрвеня 1942, Каір) — генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2005). Пасля ваеннага перавароту ў Егіпце 2013 заняў пасаду віцэ-прэзідэнта.
7 кастрычніка 2005 года Нобелеўскі камітэт у Осла абвясціў аб прысуджэнні Нобелеўскай прэміі міру Міжнароднаму агенцтву па ядзернай энергіі і яго кіраўніку Махамеду аль-Барадэі. Уручэнне прэміі, якая складае 10 мільёнаў шведскіх крон, адбылося ў снежні 2005 года ў нарвежскай сталіцы.