wd wp Пошук:

Махамед Канатэ

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Махамед Канатэ (фр.: Mohamed Konaté; нар. 12 снежня 1997) — івуарыйскі і буркінійскі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Ахмат» з Грознага і нацыянальнай зборнай Буркіна-Фасо.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Дэнгеле», у 2016 годзе трэніраваўся разам з малдаўскім «Саксанам», прымаючы ўдзел у таварыскіх матчах. У жніўні 2016 года быў заяўлены за расійскі «Урал». Аднак, у восеньскай частцы сезона правеў толькі 4 матчы ў Прэм’ер-лізе і адзін у Кубку Расіі, дзе адзначыўся голам. У лютым 2017 года пакінуў «Урал». Пазней далучыўся да латвійскага «Бабітэ», за які згуляў у адзіным матчы і забіў гол, а ўлетку 2017 года каманда была выключана з чэмпіянату Латвіі. У ліпені 2017 года разам з суайчыннікам Седрыкам Гагуа перайшоў у «Кайрат», стаў выступаць за моладзевую каманду «Кайрат-Акадэмія» ў Першай лізе.

У лістападзе 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель», і пасля некалькіх збораў у лютым 2018 года падпісаў кантракт[2]. У складзе гомельскай каманды стаў трывалым іграком асновы, у 12 матчах забіў 2 галы. У чэрвені 2018 года перайшоў у армянскі клуб «Пюнік»[3].

У ліпені 2019 года далучыўся да дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі «Тамбова», аднак правёў за яго толькі два матчы і ўжо ў верасні таго ж года перайшоў у «Хімкі». У маі 2021 года па заканчэнні кантракта з «Хімкамі» падпісаў пагадненне з грозненскім «Ахматам».

Міжнародная кар’ера

Махамед быў народжаны ў Конга, але дзякуючы буркінійскаму паходжанню атрымаў магчымасць выступаць за нацыянальную зборную Буркіна-Фасо. Дэбютаваў у буркінійскай зборнай 9 кастрычніка 2020 года ў таварыскім матчы супраць Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (3:0).

Дасягненні

Зноскі

  1. Mohamed Konaté // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Мохамед Конате стал игроком “Гомеля”
  3. “Гомель” объявил о переходе Конате в “Пюник”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Буркіна-Фасо па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Футбалісты Буркіна-Фасо
Катэгорыя·Ігракі ФК Пюнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайрат Алматы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Кот-д’Івуара
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі
Катэгорыя·Ігракі ФК Бабітэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ахмат Грозны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кот-д’Івуары
Катэгорыя·Ігракі ФК Тамбоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэнгеле
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Урал Екацярынбург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных