wd wp Пошук:

Матэа Марыя Дзупі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Матэа Марыя Дзупі (італ.: Matteo Maria Zuppi; нар. 11 кастрычніка 1955, г. Рым, Італія) — кардынал, кіраўнік італьянскага епіскапату.

Жыццё і дзейнасць

Кардынал нарадзіўся ў Рыме 11 кастрычніка 1955 года, будучы пятым з шасці дзяцей у сям’і.

У 1973 годзе, падчас навучання ў ліцыі Вірджыліё, ён пазнаёміўся з Андрэа Рыкардзі, заснавальнікам супольнасці святога Эгідыя (Sant’Egidio), і далучыўся да яе дзейнасці, скіраванай на дапамогу найбольш занядбаным.

Ва ўзросце дваццаці двух гадоў, пасля абароны дыпломнай працы па гісторыі хрысціянства ва ўніверсітэце Ла-Сапіенца, паступіў у семінарыю дыяцэзіі Палестрыны і праходзіў фармацыю да святарства ў Папскім Латэранскім ўніверсітэце, дзе атрымаў ступень бакалаўра тэалогіі.

Святарскае пасвячэнне прыняў 9 мая 1981 года, пасля чаго быў прызначаны вікарыем у рымскай базыліцы Санта-Марыя-ін-Трастэверэ. У 2000 годзе стаў пробашчам і заставаўся на гэтай пасадзе дзесяць гадоў. З 1983 па 2012 год ён быў таксама рэкатарам касцёла Санта-Крочэ ала Лунгара, а з 1995 па 2012 год членам святарскай рады Рымскай архідыяцэзіі. З 2005 па 2010 год быў прэфектам трэцяй прэфектуры Рыма; з 2000 па 2012 год — галоўным касцёльным асістэнтам супольнасці святога Эгідыя, ад імя якой быў пасярэднікам у Мазамбіку ў працэсе, што прывёў да міру пасля больш як сямнаццаці гадоў крывавай грамадзянскай вайны.

У 2010 годзе стаў пробашчам парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Торэ-Анджэла, што на ўсходняй ускраіне Рыма, а ў 2011 годзе быў прэфектам сямнаццатай прэфектуры Рыма. Неўзабаве пасля гэтага, 31 студзеня 2012 года, Бенедыкт XVI прызначыў яго тытулярным біскупам Вільяновы і дапаможным біскупам Рымскай архідыяцэзіі (для Цэнтральнага сектара).

27 кастрычніка 2015 года Папа Францішак прызначыў яго Мітрапалітам Балонскім, а 5 кастрычніка 2019 года менаваў кардыналам. Матэа Дзупі зяўляецца супрацоўнікам Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Адміністрацыі маёмасці Апостальскага Пасаду.

24 мая 2022 года Папа Францішак менаваў кардынала Старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Італіі[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  2. Кардынал Матэа Дзупі стаў новым кіраўніком італьянскага епіскапату
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Кардыналы Італіі
Катэгорыя·Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных