wd wp Пошук:

Матары

Ма́тары (саманазва Матор-аймак) † — самадыйскі народ з групы саянскіх самадыйцаў. Жыў на паўночных адгор’ях Саянаў і на рацэ Туба на поўдні Сібіры.

Асноўныя заняткі — паляванне, рыбалоўства, аленегадоўля. Галоўнайй сацыяльнай адзінкай быў улус — сезонны стан некалькіх сваяцкіх сем’яў. У 1609 г., калі пачаліся кантакты з рускімі, матары знаходзіліся ў залежнасці ад енісейскіх кіргізаў. Г. Ф. Мілер дадаваў іх да групы малых сібірскіх народаў, што выплочвалі даніну манголам. Пасля уключэння зямель матараў у склад Расіі частка перасялілася ў Манголію.

У пачатку XVIII ст. матары моцна пацярпелі ад эпідэміі воспы, што спрыяла іх далейшай асіміляцыі цюркамі і рускімі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Самадыйскія народы
Катэгорыя·Зніклыя народы Расіі
Катэгорыя·Народы Сібіры
Катэгорыя·Зніклыя народы Азіі