wd wp Пошук:

Масляк позні

Масляк позні (Suillus luteus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых.

Апісанне

Шапка дыяметрам 3—10 см, пукатая або шырокаканічвая з апушчанымі ўніз краямі, цёмна-карычневая, потым больш светлая. Мае добра развітае плевачнае прыватнае пакрывала. Мякаць белая або жаўтаватая, ледзь кіславатая. Трубачкі вузенькія, лімонна- ці залаціста-жоўтыя, потым з аліўкавым адценнем, лёгка аддзяляюцца ад мякаці. Ножка з белым або брудна-фіялетавым кольцам, вышэй якога белая, ніжэй бурая. Споры жаўтавата-бурыя.

Выкарыстанне

Ядомы грыб. На тэрыторыі Беларусі пладаносіць у жніўнікастрычніку.

Галерэя

Літаратура

Прусакова Б. М. Маслякі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Масляк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды