wd wp Пошук:

Маска Агамемнана

«Маска Агамемнана» — залатая пахавальная маска сярэдзіны другога тысячагоддзя да нашай эры, знойдзеная ў 1876 годзе ў Мікенах Генрыхам Шліманам. Сваю назву атрымала ад легендарнага цара Агамемнана, паколькі Шліман быў упэўнены, што знайшоў яго магілу. Аднак па часе стварэння маска з’яўляецца больш старажытнай.

Гісторыя знаходкі

Маска была знойдзена падчас раскопак поруч з Ільвінымі варотамі(руск.) бел., на заходнім баку мікенскіх умацаванняў. Шліман выявіў групу пахаванняў (магільны круг А), якая складаецца з пяці шахтавых(руск.) бел. грабніц(руск.) бел.. У іх было знойдзена 19 шкілетаў (8 мужчынскіх, 9 жаночых, 2 дзіцячых). Твары некаторых мужчын былі пакрыты залатымі маскамі. Акрамя іх, у пахаваннях былі знойдзены залатыя дыядэмы, спражкі, завушніцы і залатыя шалі для «ўзважвання душ». Агульная вага залатых скарбаў склала 15 кілаграм.

Шліман быў упэўнены, што знайшоў грабніцу легендарнага цара. Каралю Грэцыі ён пісаў: «З найвялікшай радасцю паведамляю Вашай Вялікасці, што мне атрымалася знайсці пахаванні, у якіх былі пахаваны Агамемнан, Касандра, Эўрымедон(руск.) бел. і іх сябры, забітыя падчас трапезы Клітэмнестрай і яе палюбоўнікам Эгістам(руск.) бел.». У грабніцах было знойдзена 5 залатых пахавальных масак, апошнюю з іх па часе выяўлення Шліман звязаў з легендарным царом Мікен.

Апісанне

Маска адлюстроўвае твар пажылога барадатага чалавека з тонкім носам, блізка пасаджанымі вачамі і буйным ротам. Твар адпавядае індаеўрапейскаму тыпу. Кончыкі вусоў падняты ўгару ў форме паўмесяца, каля вушэй бачны бакенбарды(руск.) бел.. Маска мае адтуліны для ніткі, якой яе мацавалі да твару нябожчыка.

Гэта маска - у вышэйшай ступені выразная і велічная выява, які сведчыць не толькі пра любоў мікенцаў да золата, але таксама пра незвычайна высокае прадстаўленне аб чалавеку[3].

Месцазнаходжанне

Усе знойдзеныя ў грабніцах артэфакты, уключаючы маску Агамемнана, знаходзяцца ў экспазіцыі Нацыянальнага археалагічнага музея Афін. У археалагічным музеі Мікен(грэч.) бел. выстаўлена копія маскі.

Зноскі

  1. Make Lists, Not War — 2013.
  2. http://odysseus.culture.gr/h/4/eh430.jsp?obj_id=4503
  3. Бекетт В.; Пер. с англ. В. Нетесовой. История живописи. — М.: Астрель: АСТ, 2007. — С. 15. — 400 с.: ил. с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нацыянальны археалагічны музей Афін
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Пахавальныя маскі
Катэгорыя·Маскі
Катэгорыя·Творы 2 тысячагоддзя да н.э.