wd wp Пошук:

Масавыя пахаванні ў Батайніцы

Масавыя пахаванні ў Батайніцы — брацкія магілы 744 забітых албанцаў[1], якія сталі ахвярамі этнічных чыстак, якія праводзіліся югаслаўскімі сіламі падчас Косаўскай вайны[2].

Масавыя пахаванні албанцаў у Батайніцы сталі першымі знойдзенымі ў Сербіі пасля заканчэння вайны разам з аналагічнымі ў возера Перучац, на мяжы Сербіі і Босніі і Герцагавіны, і на паліцэйскім палігоне ў мястэчку Пятрова Сяло[3].

Масавыя пахаванні размяшчаліся на паліцэйскім палігоне Спецыяльнай антытэрарыстычнай групы (SAJ) у прыгарадзе Бялграда Батайніца[4]. Акрамя забойстваў косаўскіх албанцаў Спецыяльная антытэрарыстычная група таксама была ўцягнутая ва «ўтылізацыю трупаў» ахвяр[5].

Перадгісторыя

Цэнтр гуманітарнага права (HLC), няўрадавая арганізацыя, якая размяшчаецца ў Сербіі і Косава, апублікавала ў сваім даследаванні, што агульная колькасць забітых падчас вайны ў Косава (перыяд даследавання са студзеня 1998 года па 31 снежня 2000 года) ацэньваецца ў 13 517 чалавек, калі з гэтай колькасці ўсіх забітых ці зніклых без вестак мірных жыхароў было: 8661 косаўскіх албанцаў, 1797 сербаў, 447 цыган, баснійцаў і прадстаўнікоў іншых этнічных меншасцяў[6][7].

Выяўленне масавых пахаванняў

Цэнтр гуманітарнага права у дасье «Аперацыя па ўтойванні цел» паведаміла, што ў Батайніцы ў 2001 годзе знойдзены целы 744 асоб[8].

Целы ахвяр былі дастаўлены ў месцы пахавання аўтатранспартам з Косава і Мятохія, большая частка астанкаў папярэдне была спалена ў двух месцах: на алюмініевым камбінаце Мачкаціца ў горадзе Сурдуліца і горна-медзеплавільным камбінаце ў горадзе Бор[9][10][11].

Эксгумацыя

Пасля заканчэння вайны Спецыяльнае антытэрарыстычнае падраздзяленне абмежавала доступ да месцаў пахавання, матывуючы гэта неабходнасцю правядзення вучэбных стрэльбаў, чым перашкаджала рабоце судова-медыцынскай камісіі, якая спрабавала расследаваць масавыя забойствы. Праца праводзілася з чэрвеня 2001 па канец лістапада 2002 гадоў[12]. Праца праводзілася з чэрвеня 2001 па канец лістапада 2002 года[1]. Целы да свайго даставанне праляжалі ў магілах каля 2 гадоў і мелі на касцях сляды куль, сярод іх былі астанкі 86 косаўскіх албанцаў, раней змешчаных у халадзільную камеру грузавіка, затопленага ў Дунаі[13].

Расследаванне

У чэрвені 2001 года Міністэрства ўнутраных спраў Сербіі выпусціла 10-хвілінны фільм, які паказвае даставанне астанкаў ахвяр з пахаванняў, які стаў першым афіцыйным пацвярджэннем распраў над косаўскімі албанцамі. Таксама сербскія ўлады сцвярджалі, што Слабадан Мілошавіч аддаваў загады пазбавіцца ад доказаў, якія ў будучыні маглі служыць доказамі яго датычнасці да ваенных злачынстваў[13].

На судзе ў Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі намеснік міністра ўнутраных спраў Сербіі Уласцімір Джорджавіч прызнаўся, што ведаў пра перапраўку целаў з аднаго грузавіка, знойдзенага ў р. Дунай, але не ведаў пра фактычныя забойствы[14].

У культуры

Зноскі

  1. 1 2 Deine komplette Schraubenschlüssel Anleitung (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015.
  2. 1 2 Stojanovic, Milica. BIRN to Hold Art Exhibition About Kosovo War Mass Graves (нявызн.) (16 лістапада 2020).
  3. Тайна сербского городка Рашка (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2016.
  4. Protected witness on Batajnica mass graves - CrimesEnglish - on B92.net (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015.
  5. Kosovo Albanian mass grave found under car park in Serbia (нявызн.), The Guardian (10 мая 2010). Праверана 7 октября 2016.
  6. The Kosovo Memory Book, 1998-2000 (нявызн.). Fond za humanitarno pravo.
  7. Domanovic, Milka. List of Kosovo War Victims Published (нявызн.). Balkan Insight (10 снежня 2014).
  8. Secret mass graves in Serbia (нявызн.). ratusrbiji.rs. Youth Initiative For Human Rights, Belgrade, Serbia (5 мая 2020). — «Petrovo Selo is situated in Eastern Serbia near Kladovo. In 1999, this was the location of the Training Centre for Police Special Units (PJP).»
  9. Vreme 618 - Druga sezona iskopavanja “hladnjaca”: Batajnicka arheologija (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2016.
  10. The Town Of Glogovac (нявызн.). hrw.org. — «The largest town in the Drenica region, Glogovac (Gllogofc in Albanian) lies approximately twenty-five kilometers south-west of Pristina. Prior to the outbreak of Kosovo fighting in March 1998, it had a population of approximately 12,000, almost exclusively ethnic Albanians.»
  11. Workshop on Secret Mass Graves in Serbia (нявызн.). Youth Initiative For Human Rights, Belgrade, Serbia (23 снежня 2019).
  12. Fresh scars on the body of archaeology, excavating mass-graves at Batajnica, Serbia | Slobodan Mitrovic - Academia.edu (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2018.
  13. 1 2 В сербской могиле нашли 269 тел (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2018.
  14. Bodies of 250 Albanian war victims found in mass grave (нявызн.). France 24 (10 мая 2010).
  15. “Depth Two” A Barrier To Contamination Of Memory of Victims (нявызн.). Humanitarian Law Center/Fond za humanitarno pravo (18 мая 2016).
  16. de Castro, Collette. Ognjen Glavonić’s Depth Two (Dubina dva, 2016)(нявызн.) . East European Film Bulletin (1 лютага 2016).
  17. BIRN’s Kosovo War Film Screened in Belgrade (нявызн.). balkaninsight.com. BIRN, the Balkan Investigative Reporting Network (16 мая 2016).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Месцы пакаранняў смерцю
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Бялград
Катэгорыя·Сербскія ваенныя злачынствы ў Косаўскай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі