wd wp Пошук:

Мары Фрыберг

Мары Вільгеміна Фрыберг (таксама Марыя; швед. Marie (Maria) Friberg, 5 студзеня 1852, Стакгольм — 16 верасня 1934, Парыж) — шведская оперная спявачка (альт). Выступала на сцэне Каралеўскай оперы ў Стакгольме. Таксама вядомая дзякуючы свайму раману з каралём Швецыі Оскарам II.

Біяграфія

У 1883 годзе Мары Фрыберг прыцягнула ўвагу шведскай прэсы, калі, выступаючы ў Малым тэатры Стакгольма ў ролі нявесты ў п’есе «Бадзянні Шчасліўчыка Пера» Аўгуста Стрындберга, з’явілася на сцэне ў шлюбным вянку з асабістай манаграмай Оскара II. У газеце «Dagens Nyheter» быў апублікаваны артыкул, дзе сцвярджалася, што Фрыберг з двума сынамі жыве ў доме, які зняў для яе манарх, які таксама з’яўляецца бацькам гэтых двух хлопчыкаў.

У 1891 г. Мары Фрыберг выйшла замуж за французскага двараніна Паскаля д’Обербара, Віконта дэ Ферусака. Віконт усынавіў двух яе дзяцей. Аднак ужо вельмі хутка муж і жонка рассталіся, і ў 1893 годзе Мары выйшла замуж за Эдварда Лемана (1841—1922). Прыкладна ў той жа час эмігравала ў Францыю і жыла ў Парыжы. Пахавана ў Стакгольме разам са сваімі бацькамі.

Зноскі

  1. Leman, MARIA VILHELMINASvenskagravar.se. Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы