wd wp Пошук:

Марыінскі Пасад

Марыінскі Пасад (руск.: Мариинский Посад, чувашск.: Сĕнтĕрвăрри) — горад (з 1856) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Марыінска-Пасадскага раёна Чувашыі. Насельніцтва 10,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1620 годзе.

Горад размешчаны на правым беразе ракі Волгі на 36 км ніжэй за Чэбаксары. У летапісах 1620 года месца называлася села Сундыр. 18 чэрвеня 1856 года імператар Аляксандр II у гонар жонкі Марыі Аляксандраўны (Максіміліяны-Вільгельміны Гесенскай) пераіменаваўў сяло ў горад Марыінскі Пасад.

Зараз у Марыінскім Посаде 5 заводаў: спіртзавод, хлебазавод, ААТ «Марпасадкабель», «Праммеханізацыя», аўтарамонтны завод.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Чувашыі