wd wp Пошук:

Марыя Тэрэзія Іспанская

Гэты артыкул прысвечана жонцы Людовіка XIV. Пра імператрыцу гл. Марыя Тэрэзія У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Марыя Тэрэзія, значэнні.

Марыя Тэрэзія Аўстрыйская (Іспанская) (ісп.: María Teresa de Austria; 10 верасня 1638 — 30 ліпеня 1683) — інфанта Іспаніі, жонка караля Францыі Людовіка XIV.

Біяграфія

Дачка караля Іспаніі Філіпа IV і Елізаветы Французскай была заручана з французскім каралём па ўмовах Пірэнейскага міру 1659 года, які паклаў канец франка-іспанскай вайне 1635—1659 гадоў. Яна атрымала ў пасаг 500 тыс. залатых экю, але адраклася за сябе і сваё нашчадства ад наследавання іспанскай кароны і іншых іспанскіх уладанняў.

Вяселле прайшло ў чэрвені 1660 года, але ўжо праз год кароль астудзеў да сваёй жонкі і завёў першую з доўгай чарады палюбоўніц. Пасля смерці бацькі Марыі Тэрэзіі, калі абяцаны пасаг так і не было атрымана, Людовік XIV абвясціў, што яе адмова ад наследавання анулёўваецца, і заваяваў частку Нідэрландаў, якія належалі Іспаніі. Каралева ўсе свае нягоды перажывала моўчкі, і калі яна сканала, Кароль-Сонца заявіў, што гэта была адзіная непрыемнасць, якую яна даставіла яму.

Унук Марыі Тэрэзіі і Людовіка XIV Філіп V стаў іспанскім каралём пасля вайны за іспанскую спадчыну.

Людовік XIV і Марыя Тэрэзія былі стрыечнымі братам і сястрой па дзвюх лініях: бацька Людовіка і маці Марыі Тэрэзіі былі роднымі братам і сястрой; бацька Марыі Тэрэзіі і маці Людовіка XIV таксама былі роднымі братам і сястрой.

Дзеці

Зноскі

  1. 1 2 Marie-Therese of Austria // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Maria Theresia, gen. Maria von Österreich // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Maria (Maria Theresia von Österreich) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. KlezmerDetroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
  5. Czech National Authority Database Праверана 25 красавіка 2022.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119150182 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. 1 2 Kindred Britain
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў абацтве Сен-Дэні
Катэгорыя·Людовік XIV
Катэгорыя·Прынцэсы Іспаніі
Катэгорыя·Каралевы і імператрыцы Францыі
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Інфанты Партугаліі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Памерлі ў 1683 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Версалі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1638 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой ружай
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Род Габсбургаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы