wd wp Пошук:

Марыя Сяргееўна Суроўшчыкава-Петыпа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Петыпа.

Марыя Сяргееўна Суро́ўшчыкава (27 лютага 1836, Новачаркаск — 16 сакавіка 1882, Пяцігорск) — руская балерына. На працягу паўтара дзясятка гадоў, у 1854—1869, была жонкай балетмайстра Марыуса Петыпа; іх дзеці: балерына Марыя Петыпа (1857—1930) і Іван (1859 — ?).

Біяграфія

Пасля заканчэння Пецярбургскага тэатральнага вучылішча ў 1854—1869 гадах была ў складзе пецярбургскай балетнай трупы. Неўзабаве выйшла замуж за танцора трупы М. І. Петыпа, з якім разам выступала. У 1861—1862 гадах гастралявала з ім у Берліне, Парыжы, Рызе. У 1861 і 1862 гадах Марыя Суроўшчыкава-Петыпа танцавала ў тэатры парыжскай Оперы, у 1863 годзе — у Берліне.

Пражыўшы разам 15 гадоў, муж і жонка вымушаны былі раз’ехацца. Петыпа ўспамінаў у мемуарах:

«У хатнім жыцці нядоўга маглі мы ўжыцца з ёй у міры і згодзе. Адрозненне характараў, а можа быць, і ілжывае самалюбства абодвух хутка зрабілі сумеснае жыццё немагчымым»

На пецярбургскай сцэне Петыпа-Суроўшчыкова супернічала з іншай танцоркай Марфай Мікалаеўнай Мураўёвай(руск.) бел.: гэтыя дзве цудоўныя балерыны падзялілі балетную публіку Пецярбурга на два варагуючыя лагеры: адны сімпатызавалі Мураўёвай, іншыя былі зачараваныя Суроўшчыкавай, пра што падрабязна распавядаецца ў балетных хроніках.[2]

Памерла ў 1882 годзе ад вострай воспы ў Пяцігорску, Расія.

Творчасць

Будучы таленавітай танцоркай-мімісткай, Суроўшчыкава-Петыпа тонка адчувала прыгажосць позы, выразнасць жэсту, умела перадаць змест танцавальнага дзеяння.

Марыус Петыпа паставіў для яе кароткія балеты «Шлюб у часы рэгенцтва» (1858, графіня Мацільда), «Блакітная вяргіня(ісп.) бел.» (1860, Блакітная вяргіня), «Танцорка, якая падарожнічае(англ.) бел.» (1865, Альма) і інш.

Сярод іншых яе партый: Аспічыя («Дачка фараона(руск.) бел.»), Фларыда («Фларыда(ісп.) бел.»), Марта і Маргарыта («Фаўст»), Катарына («Катарына(англ.) бел.») — усё на музыку Ц. Пуні.

Выконвала стылізаваныя народныя танцы, а таксама псеўдарускія скокі «Мужычок», асуджаныя М. А. Някрасавым у вершы «Балет».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Mariâ Sergeevna Surovŝikova-Petipa // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Муравьева Марфа Николаевна // Биографический словарь (руск.) . — 2000.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі ў Пяцігорску
Катэгорыя·Артысты балета Марыінскага тэатра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1882 годзе
Катэгорыя·Артысты балета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артысты балета XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новачаркаску