wd wp Пошук:

Марыя Пятроўна Жыгалава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жыгалава.

Марыя Пятроўна Жыгалава (нар. 10 лютага 1951, в. Збураж, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі літаратуразнавец, педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання (руская літаратура). Доктар педагагічных навук (Расія, 2006), дацэнт (спецыяльнасць «Літаратуразнаўства», 1998). Акадэмік Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук (Расія, 2008; член-карэспандэнт з 2002).

Біяграфія

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1973), Універсітэт марксізму-ленінізму Брэсцкага абкама КПБ (спецыяльнасць «Сацыялогія», 1984), Інстытут нацыянальных праблем адукацыі (саіскальніцтва, 1994), Інстытут агульнай і сярэдняй адукацыі РАА (саіскальніцтва, 2005).

Працавала ў сярэдняй школе Маларыцкага раёна (1967—1992), Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (з 1993, у 1993—2012 — дацэнт, в. а. загадчыка кафедры, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі літаратуры, у 2012—2014 — дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, з 2014 — дацэнт кафедры педагогікі).

Навуковыя інтарэсы: дыдактычная філалогія, гуманітарная адукацыя ў кантэксце дыялогу расійскай, айчыннай і еўрапейскай адукацыі; развіццё літаратур і культур у мультыкультурнай адукацыйнай прасторы; мастацкі твор як міжкультурны ўніверсум; супастаўляльнае вывучэнне і выкладанне славянскай літаратуры ў кантэксце дыялогу культур і цывілізацый.

Узнагароды

Званне «Заслужаны настаўнік БССР» (1986), ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1987), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011), Падзячнае пісьмо Расійскай акадэміі адукацыі (2010), прэмія імя Уладзіміра Калесніка БрДУ (2011), медаль Польшчы «Mickiewicz — Puszkin» (2015) і інш.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маларыцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэканы БрДУ імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў