wd wp Пошук:

Марыя Мікалаеўна Валконская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валконская. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раеўская. Марыя Мікалаеўна Валконская (25 снежня 1805 года (6 студзеня 1806) — 10 жніўня 1863 г., маёнтак Варонкі, Чарнігаўская губерня) — дачка Мікалая Раеўскага, жонка дзекабрыста Сяргея Валконскага, нягледзячы на супраціў родных, паехала за ім у Сібір, дзе жыла да 1855 года. Аўтар «Запісак» з яскравым апісаннем турэмна-катаржнага рэжыму, характарыстыкай многіх дзекабрыстаў. Гераіня М. А. Някрасава «Рускія жанчыны».

Біяграфія

Валконская мела сястру Соф’ю. У васямнаццацігадовым узросце Марыя ажанілася са старэйшым за яе Сяргеем Валконскім. Будучы шырока вядомая ў Іркуцку ў якасці «сібірскай прынцэсы», яна заснавала мясцовы шпіталь і адчыніла канцэртную залу, у дадатак змяшчаючы ў сябе дома музычныя і культурныя мерапрыемствы.

Сям’я Валконскіх мела чацвярых дзяцей; двое памерлі ў малым узросце, тым часам, Міхаіл (1832—1909) і Алена (1835—1916) паспелі здабыць тытулы князя і княжны, успадкаваны ад свайго бацькі.

Шэраг літаратурных твораў, уключаючы «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна, і другая частка паэмы Мікалая Некрасава «Русские женщины» былі прысвечаныя Валконскай. Трыццаць трэцяя страфа першай главы «Яўгенія Анегіна» ўтрымлівае ўспамін паэта пра Валконскую:[3]

Я памятаю гоман хваляў
Перад навалаю марской,
Што набягалі з хмарных даляў
З любоўю легчы ў ногі ёй!
Як прагнуў вуснамі сваімі
Крануцца мог я разам з імі![4]

—Аляксандр Пушкін, Яўгеній Анегін. Глава першая, страфа XXXIII

У 1922 годзе было даказана, што Валконская з’яўлялася аб’ектам шасці паэм аўтарства Пушкіна (напісаных у 1820, 1822, 1824, 1825, 1828 і 1829)[5]. Пушкін таксама прысвяціў колькі радкоў на заўчасны адыход яе маленькага сына Мікалая. Тым не менш, пушкініст Міхаіл Гершэнзон палемізаваў са сцверджаннем, што Пушкін быў закаханы ў Марыю[6].

Марыя Валконская памерла з-за праблем з сэрцам ва ўкраінскай вёсцы Варанькі.

Творы, прысвечаныя М. М. Валконскай (Раеўскай)

«Радзее хмар густых лятучая града…» (1820);

«Таўрыда» (1822);

«Дзень непагодны згас; пахмурная імгла…» (1824);

«Буря» (Ты видел деву на скале…).

Кн. М. Н. Волконской «Был край, слезам и скорби посвящённый…» (1829). Архівавана 16 снежня 2011.

«Княгиня М. Н. Волконская» (1873) — другая частка паэмы «Русские женщины»

Зноскі

  1. parish register
  2. metric book
  3. Д. Д. Благой.. Примечания к роману в стихах А. С. Пушкина «Евгений Онегин»(руск.) . Праверана 21 снежня 2010.
  4. Пушкін А. С. Выбраныя творы. У 2 т. Яўгеній Анегін: Раман у вершах; Барыс Гадуноў: Трагедыя: / Пер. з рус. / Рэдкал.: Р. І. Барадулін (гал. рэд.) і інш.; Уклад.-рэд. В. Б. Спрынчан; Маст. А. Буркатоўскі, У. Герман.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — Т. II. — С. 26. — 310 с. — ISBN 5-340-00158-4.
  5. Б. М. Соколов. Мария Волконская и Пушкин, 1922
  6. Brian Horowitz. The myth of A.S. Pushkin in Russia’s Silver Age, Northwestern University Press, 1996, pp. 1-2

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў Чарнігаўскай губерні
Катэгорыя·Жонкі дзекабрыстаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Род Раеўскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Музы знакамітых пісьменнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Валконскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Раеўскія (род)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Княгіні Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыгірынскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 10 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Бабровыцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1804 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных