wd wp Пошук:

Марыя Лейснер

Анніка Марыя Лейснер (швед. Annika Maria Leissner; нар. 21 студзеня 1956, Гётэбарг) — шведскі грамадскі дзеяч, палітык і чыноўнік, якая была таксама дэпутатам шведскага парламента і старшынёй Народнай партыі — лібералаў.

З 1985 па 1991 год Марыя Лейснер была членам парламента. 4 лютага 1995 года Лейснер стала першай жанчынай — старшынёй Ліберальнай партыі і прабыла на гэтай пасадзе па 15 сакавіка 1997 года. У 2000 годзе Лейснер была прызначана паслом Швецыі ў Гватэмале.

У 2004—2005 гадах яна адказвала за міжнародны праект дэмакратызацыі ў Багдадзе, арганізаваны Нацыянальным дэмакратычным інстытутам ЗША па міжнародных справах. Увесну 2012 года яна была абраная генеральным сакратаром Супольнасці дэмакратый і прабыла на пасадзе па 2017 год. 5 кастрычніка 2017 года Марыя Лейснер была прызначана паслом у Порта-Нова (Бенін).

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе