wd wp Пошук:

Марыя Канстанцінаўна Філіповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філіповіч. Марыя Канстанцінаўна Філіповіч (1 студзеня 1947, в. Смётанка, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 16 лютага 2003) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У Смётанцы скончыла 7 класаў, вучылася ў Дубровенскай вячэрняй сярэдняй школе № 1 (скончыла ў 1964 г.). Вучылася ў Магілёўскім медыцынскім вучылішчы (1965—1968 гг.). Атрыманая спецыяльнасць не задавальняла яе. Цікавіла літаратура, цягнула пісаць. Завочна вучылася ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве (1974—80 гг.). Працавала фельчарам спачатку ў Віцебскай, потым у Мінскай вобласці (1968—1982 гг.). Некаторы час была выхавацелькай у Мінскім тэхнічным вучылішчы № 11 (1982—1983 гг.), бібліятэкарам у Оршы (1983—1984 гг.). 3 1984 да 1985 год супрацоўніца рэдакцыі шматтыражнай газеты «Трыбуна наватара» (Орша). У 1985—1990 гг. на творчай рабоце. 3 1991 года спецкарэспандэнт газеты «Набат», з 1992 — газеты «Рэспубліка». Г. М. Філіповіч ініцыятар стварэння і з 1999 года галоўны рэдактар духоўна-асветніцкай газеты «Воскресение».

Літаратурны шлях М. Філіповіч пачаўся ў 1974 г. з напісання 4 апавяданняў на творчы конкурс пры паступленні ў Літаратурны інстытут. Першыя публікацыі ў рэспубліканскім друку з’явіліся ў 1978 г. (апавяданне «Сустрэча» ў «Нёмане» і «Дванаццаць месяцаў» пад Новы год у «Бярозцы»). У яе творах адчуваецца добрае веданне штодзённага жыцця.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага