wd wp Пошук:

Марыя Грыпэ

Марыя Крысціна Грыпэ (шведск.: Maria Kristina Gripe), народжаная Мая Стына Вальтэр (шведск.: Maja Stina Walter); 25 ліпеня 1923, Ваксхальм, Швецыя — 5 красавіка 2007, Рёнінгэ, Швецыя) — шведская пісьменніца, аўтар мноства кніг для дзяцей і юнацтва. У 1974 годзе была ўзнагароджана медалём Г. Х. Андэрсена. Яе кнігі атрымалі мноства ўзнагарод, і яна была лаўрэатам шведскай прэміі Доблаўга ў 1979 годзе. Яе творы выдаваліся на 29 мовах.

Біяграфія

Пісьменніца з’явілася на свет 25 ліпеня 1923 года ў Ваксхальме, Швецыя. Калі Марыі было шэсць гадоў, яе сям’я пераехала з Ваксхальма ў Эрэбру. Яны зноў пераехалі ў Стакгольм, дзе Марыя з адзнакай закончыла школу, затым — Стакгольмскі ўніверсітэт, у якім вывучала філасофію; у 1946 годзе выйшла замуж за мастака Харальда Грыпэ, які стаў пазней ілюстратарам яе кніг. Першая аповесць Марыі, «У нашым маленькім гарадку» (шведск.: I vår lilla stad) была напісана ёю для дачкі Камілы і апублікаваная ў 1954 годзе. Усенародная вядомасць прыйшла да пісьменніцы з выданнем трылогіі пра Хуга і Юзэфіну.

Усяго ёю было напісана больш за 30 кніг для дзяцей і юнацтва. Асноўныя тэмы творчасці пісьменніцы — павага да асобы, вера ў тое, што на свеце няма «лішніх» людзей — «кожны чалавек павінен усведамляць сябе як істота неабходная» (цытата з Шапэнгаўэра, якая стала эпіграфам да «Сесіліі Агнес …»); асабліва востра гэтая тэма ставіцца ў аповесцях пра Эльвісу. У многіх творах Грыпэ ёсць містычныя, «звышнатуральныя» элементы («Сесілія Агнес — дзіўная гісторыя», «Гнаявы жук лётае ў прыцемках…»).

Пісьменніца памерла 5 красавіка 2007 года ва ўзросце васьмідзесяці трох гадоў. Яе апошняя кніга, «Кветка Ганны» (шведск.: Annas blomma) была апублікавана ў 1997 годзе за дзесяць гадоў да смерці аўтара.

Некаторыя кнігі Грыпэ былі экранізаваныя.

Зноскі

  1. Maria Gripe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 http://web.archive.org/web/20160401160505/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/maria-gripe
  3. http://nordicwomensliterature.net/writer/gripe-maria
  4. https://www.bananity.com/bananity/Gripe/515313d0e4b054f119436f50
  5. http://daphne.blogs.com/books/2007/04/maria_gripe_192.html
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119475340 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  7. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Шведскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Доблаўга
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Х. К. Андэрсена
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 красавіка