wd wp Пошук:

Марыя Васількаўна

Марыя Васількаўна (1130-я — пасля 1194) — полацкая княжна.

Дачка кн. полацкага Васількі Святаславіча, праўнучка Усяслава Полацкага. У 1143 г. выдана замуж за Святаслава Усеваладавіча, з 1180 г. вял.кн. кіеўскага. З летапісаў вядомая толькі як Васількаўна або жонка Святаслава, імя Марыя згадваецца ў Любецкім сінодыку. Марыя мела вялікі ўплыў на мужа, так у 1180 г., толькі па яе і княскага ўлюблёнца Качкара радзе, Святаслаў задумаў паход супраць кн. Давыда і Рурыка Расціславічаў. Перажыла мужа, памерлага ў 1194 г.

Паводле меркавання А. В. Салаўёва, з Марыяй звязаная вялікая ўвага аўтара «Слова пра паход Ігараў» да полацкай гісторыі[3], да меркавання таксама далучыўся Л. Я. Махнавец. Л. Я. Махнавец лічыць Марыю адным з інфарматараў аўтара «Слова…», так у «Слове…» згадваюцца браты Марыі, у т.л. невядомыя крыніцам Усевалад і Ізяслаў Васількавічы і звесткі пра гібель апошняга[4]. Г. В. Сумарокаў наогул лічыць Марыю аўтарам «Слова…»[5].

Радавод

Зноскі

  1. Е. К. Святослав Всеволодович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIX. — С. 274.
  2. (unspecified title) Праверана 2 кастрычніка 2016.
  3. Соловьёв А. В. Политический кругозор… С. 83
  4. Махновец Л. Е. Про автора… С. 118.
  5. Сумаруков Г. В., Серегина Н. С. Полоцкая княжна…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Жонкі рускіх князёў
Катэгорыя·Ізяславічы Полацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1194 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1130 годзе
Катэгорыя·Князёўны Русі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы