wd wp Пошук:

Марыя-Луіза Пармская

Марыя-Луіза Пармская (ісп.: Maria Luisa de Parma, італ.: Maria Luisa di Borbone-Parma; 9 снежня 1751, Парма, Пармскае герцагства — 2 студзеня 1819, Рым, Папская вобласць) — каралева Іспаніі і жонка караля Карла IV Іспанскага. Вядомы парк Марыя Луіса ў Севільі названы па яе імі.

Біяграфія

Марыя-Луіза быў дачкой Філіпа I, герцага Пармскага і яго жонкі прынцэсы Луізы-Елізаветы Французскай. Яе ахрысцілі імем Луіза Марыя Тэрэза, але больш была вядомая як Марыя Луіза. Яна даводзілася ўнучкай Філіпу V Іспанскаму і Людовіку XV Французскаму.

Мастак Гоя часта пісаў яе партрэты. Яна часта была апісана сучаснікамі, як заганная і грубая жанчына, якая цалкам дамінавала над каралём, слабым і нерашучым Карлам IV. Паводле некаторых даных Мануэль Гадой, прэм’ер-міністр яе мужа, які быў маладзешы яе на 16 гадоў і якога яна зрабіла прэм’ер-міністрам Іспаніі ў 25 гадоў, быў яе даўнім палюбоўнікам.

Яна была арыштавана Францыяй, і яе муж адмовіўся ад трона Іспаніі ў 1808, пад ціскам Напалеона, спачатку на карысць свайго сына Фердынанда VII, а потым на карысць Напалеона, які зрабіў іспанскім каралём свайго брата Жазефа. Марыя Луіза, Гадой і былы кароль правялі рэштку сваіх дзён па-за Іспаніяй. Яна і яе муж абодва памерлі ў 1819, у Рыме, дзе ім даў прытулак Папа Рымскі Пій VII. Яе рэшткі і рэшткі яе мужа, былі перанесены ў Іспанію, і пахаваны ў каралеўскай пахавальні іспанскіх каралёў Эскарыяле.

Паводле некаторых даных, некалькі з яе дзяцей не былі народжаны ад мужа, які быў яе стрыечным братам па бацьку (бацька Марыі-Луізы і бацька Карла IV даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі). Інфант дон Франсіска (герцаг Кадыскі], як паведамляюць, асабліва блізка нагадваў Гадоя.

Дзеці

ІмяНараджэннеСмерцьЗаўвагі
Карл Клімент (Карлас Клементэ)19 верасня 17717 сакавіка 1774памёр у дзяцінстве.
Карлота Хаакіна (Карлота Жаакіна)25 красавіка 17757 студзеня 1830каралева-кансорт Партугаліі.
Марыя-Луіза (Марыя Луіса)11 верасня 17772 ліпеня 1782памерла ў дзяцінстве.
Марыя-Амалія9 студзеня 177922 ліпеня 1798памерла ў юнацкасці.
Карл Дамінік (Карлас Дамінга)5 сакавіка 178011 чэрвеня 1783памёр у дзяцінстве.
Марыя-Луіза6 ліпеня 178213 сакавіка 1824ажанілася з Луіджы Бурбон-Пармскім, каралём Этрурыі, (5 ліпеня 1773, П'ячэнца — 27 мая 1803, Фларэнцыя).
Карл Францыск (Карлас Франсіска)5 верасня 178311 лістапада 1784памёр у дзяцінстве.
Філіп Францыск (Феліпэ Франсіска)5 верасня 178318 кастрычніка 1784памёр у дзяцінстве.
Фердынанд (Фернанда)14 кастрычніка 178429 верасня 1833спадчыннік свайго бацькі як кароль Іспаніі, быў жанаты чатыры разы.
Карлас29 сакавіка 178810 сакавіка 1855быў карлісцкім прэтэндэнтам на іспанскі трон.
Марыя Ізабела6 чэрвеня 178913 верасня 1848каралева Неапалітанская і жонка Францыска I караля Абедзвюх Сіцылій.
Марыя-Тэрэза16 лютага 17912 лістапада 1794памерла ў дзяцінстве.
Феліпэ Марыя28 сакавіка 17921 сакавіка 1794памёр у дзяцінстве.
Францыска дэ Паўла дэ Бурбон (Франсіска Антоніа)10 сакавіка 179413 жніўня 1865герцаг Кадыскі.

Зноскі

  1. 1 2 Maria Luisa of Parma // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marie Luise (Maria) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Lundy D. R. Maria Luisa di Borbone, Principessa di Parma // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  6. 1 2 3 4 5 6 7 Lundy D. R. The Peerage
Папярэднік:
Марыя-Амалія Саксонская
Каралева Іспаніі
17881808
Пераемнік:
Жулі Клары
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
Катэгорыя·Дынастыя Пармскіх Бурбонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1751 годзе
Катэгорыя·Пармскія Бурбоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1819 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парме
Катэгорыя·Прынцэсы з роду Бурбон-Парма