wd wp Пошук:

Марыяна Асорыя

Марыяна Асорыя (* 1777 Севілья, Іспанія; † 1819 Гавана, Куба) — іспанскі генерал і губернатар Чылі ў 18141815 гадах.

Ваенная кар’ера Марыяна Асорыя пачалася ў перыяд Іспанскай вайны за незалежнасць 18081812 гадоў, падчас якой ён служыў генералам артылерыі, а таксама працаваў прафесарам матэматыкі ў ваеннай школе.

У 1812 годзе Асорыя перасяляецца ў Перу. У бітве пры Ранкагуа разбівае войска змагароў за незалежнасць, узначальваемае Бернарда О’Хігінсам і Хасэ Мігелем Карэра. У тым жа годзе Асорыя становіцца губернатарам Чылі.

Зноскі

  1. Mariano Osorio — 2010.
  2. Swartz A. Mariano Osorio // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Губернатары Чылі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1777 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Гаване
Катэгорыя·Памерлі ў 1819 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Севільі