wd wp Пошук:

Марыям Сяргееўна Петрасян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Петрасян.

Марыям Сяргееўна Петрасян (арм.: Մարիամ Պետրոսյան; 10 жніўня 1969, Ерэван) — армянская пісьменніца і мастачка, якая піша на рускай мове.

Біяграфія

Нарадзілася 10 жніўня 1969 года ў Ерэване.

У 1988 годзе скончыла мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «Мастак-афарміцель». Кар’еру пачала на студыі «Арменфільм», дзе з 1989 года працавала ў аддзеле мультыплікацыі.

У 1992 годзе прыехала з мужам у Маскву і два гады працавала на студыі «Саюзмультфільм». Пасля чаго ў 1995 годзе вярнулася на «Арменфільм», дзе і працавала да 2000 года.

Замужам за Арташэсам Стамбалцянам (1971 г. н.)[2], мае дваіх сыноў — Сяргея (2000 г.н.) і Міхаіла. Праўнучка мастака Марціроса Сар’яна[3].

Творчасць

«Дом, у якім…» — першая кніга пісьменніцы. З моманту пачатку працы над ёй у 1991 годзе, да публікацыі кнігі ў 2009 годзе прайшло каля 18 гадоў. Пра яе загаварылі адразу пасля таго як кніга ўбачыла свет і неўзабаве ў красавіку 2010 года раман прынёс аўтару «Рускую прэмію», галоўную ўзнагароду для рускамоўных пісьменнікаў, якія жывуць за межамі Расіі[4].

Хоць пісьменніца і заяўляла, што новых кніг чакаць ад яе не варта, у 2014 годзе свет убачыла «Казка пра сабаку, якая ўмела лётаць».

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Мариам Петросян // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Заметки к генеалогии рода Агаянов
  3. Дом, в котором Мариам Петросян
  4. Мариам Петросян: «Новых книг от меня ждать не стоит…» Архівавана 1 лістапада 2012.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ерэване
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Вандроўнік»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня