wd wp Пошук:

Марытэ Мельнікайтэ

Марытэ Мельнікайтэ, Марыя Мельнікайтэ, Марыя Іозаўна Мельнікайтэ (літ. Marytė Melnikaitė; 18 сакавіка 1923 г., Зарасай, Літва — 13 ліпеня 1943) — удзельніца партызанскага руху ў Літве ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944, пасмяротна).

Біяграфія

Нарадзілася ў небагатай сям’і літоўца і рускай другім дзіцем з пяці дзяцей. Была хрышчоная ў каталіцкай царкве. У 14 гадоў пачала працаваць на цукерачнай фабрыцы «Avanti».

Улетку 1941 года, калі сілы Вермахта ўступілі ў Літву, Марытэ была эвакуіраваная з іншымі літоўскімі камсамольцамі ў Цюмень, дзе працавала на заводзе «Механік». У 1942 годзе яна пайшла на фронт.

Прайшла падрыхтоўку ў школе дыверсантаў у Балахне, ваявала ў партызанскім атрадзе ў Беларусі і Літве. Партызаны пускалі пад адхон варожыя цягнікі з ваеннай тэхнікай, падрывалі склады, здзяйснялі налёты на гарнізоны праціўніка, палілі маёнткі і гаспадаркі, захопленыя гітлераўскімі каланістамі. Марытэ была ў атрадзе самым актыўным байцом. Удзельнічала ў дыверсіях, хадзіла ў разведку, вяла вялікую працу сярод жыхароў.

Улетку 1943 г. Марытэ накіравалі на чале групы партызан на выкананне важнага задання. У лесе партызаны натыкнуліся на карны атрад. Падчас няроўнага бою з немцамі на беразе возера Апіварда Марытэ была параненая і захоплена ў палон. Яна не выдала месцазнаходжанне партызан, нягледзячы катаванні: вырыванне пазногцяў, прыпяканне агнём ступняў і г.д. Пакарана праз павешанне 13 ліпеня 1943 г. на плошчы вёскі Дукштас.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання ў тыле ворага М. І. Мельнікайтэ пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза ў 1944 годзе.

Памяць

У яе гонар у Мінску названа вуліца.

Зноскі

Спасылкі

Марытэ Мельнікайтэ на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ігналінскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Зарасайскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зарасаі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна