wd wp Пошук:

Марына Мікалаеўна Шаптурэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаптурэнка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кіш. Марына Мікалаеўна Шаптурэнка, па нараджэнні Кіш (нар. 1973, Мінск, БССР) — беларускі генетык. Доктар біялагічных навук (2019), дацэнт.

Завочна скончыла ў 1997 годзе біялагічны факультэт БДУ[1]. Галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі экалагічнай генетыкі і біятэхналогіі Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даследуе генетыку збожжавых і інш. 21 чэрвеня 2018 года абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Генетычная дывергенцыя і гетэрозіс у раслін».

Сябар Свабоднага прафсаюза Беларускага. У час палітычнага крызісу 2020-х гадоў, у канцы мая 2021 года вымушана да звальнення «па пагадненні бакоў» адначасова з іншымі сябрамі СПБ[2].

" Я аддала больш за 24 гады Інстытуту генетыкі і лічыла гэта сваім пакліканнем. Тут я прайшла свой навуковы шлях ад аспіранта да доктара навук, да гэтай самай кропкі, калі стала відавочным, што прафесіяналізм, вольнае мысленне і прыстойнасць не ўяўляюць каштоўнасці для сістэмы. Мой апошні дзень працы ў Інстытуце 13 жніўня. Я не ведаю, як зробіць адміністрацыя і для мяне цяпер гэта не мае ніякага значэння. Вядучага інстытута біялагічнага аддзялення навук для мяне больш не існуе, таму што там ужо няма шматлікіх маіх калегаў, а іншыя ў спісе на звальненне. "

Зноскі

  1. Выпускники биологического факультета / В. В. Лысак [и др.]. — Минск : БГУ, 2011. — 327 с. : ил. ISBN 978-985-518-517-9.
  2. Незалежны прафсаюз заявіў пра звальненьні ягоных сябраў у Акадэміі навук. 4 ліпень 2021 Архівавана 9 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Генетыкі Беларусі
Катэгорыя·Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук