wd wp Пошук:

Марына Вікенцьеўна Лобач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лобач. Марына Вікенцьеўна Лобач (нар. 26 чэрвеня 1970, Смалявічы) — беларуская гімнастка (мастацкая гімнастыка). Заслужаны майстар спорту СССР (1987), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (2021)[1].

Біяграфія

Спортам пачала займацца з 7 гадоў. Першым трэнерам стала Ірына Ляпарская. Пасля таго, як Марына асвоіла асновы гімнастыкі, трэніраваць юную спартсменку ўзялася Галіна Крыленка.

Тройчы Марына заваёўвала Кубак СССР (1985,1987,1988), у 1986 годзе стала срэбным прызёрам Гульняў добрай волі.

На Чэмпіянаце свету 1985 года ў Вальядалідзе (Іспанія) яна заваявала срэбны медаль, а ў 1987 годзе ў Варне — два бронзавыя медалі і адзін залаты.

У Чэмпіянаце Еўропы 1986 года ў Фларэнцыі Марына заваявала бронзавы медаль, а ў 1988 годзе ў Хельсінкі — адзін бронзавы і два залатыя. Залаты медаль Алімпійскіх Гульняў 1988 года ў Сеўле.

У 1991 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Трэнер-выкладчык фізічнай культуры і спорту». З 1991 па 1993 год — дзяржаўны трэнер па мастацкай гімнастыцы, з 1993 па 1994 год — трэнер-выкладчык і харэограф па мастацкай гімнастыцы Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву, з 1994 года — начальнік упраўлення аздараўленчых цэнтраў Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Мінскай вобласці, а з 2008 года — трэнер-выкладчык установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастыцы мастацкай».

У выканкаме Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Марына Вікенцьеўна ўваходзіць у склад пастаяннай камісіі «Жанчыны і спорт».

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» Архівавана 9 ліпеня 2021. // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) СССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявічах
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР